Перайсці да зместу

Юры (Рыжы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юры
3-і Патрыярх
Царква Сусветны Амерыканскі Патрыярхат
Папярэднік Адам Білецкі

Імя пры нараджэнні Эмігідыюш Рыжы
Нараджэнне 5 жніўня 1933(1933-08-05)
Смерць 29 лістапада 2015(2015-11-29) (82 гады)

Юры (Эмігідыюш) Рыжы (англ.: Emigidius J. Ryzy; 5 жніўня 1933, Пастаўскі павет, Польская Рэспубліка — 29 лістапада 2015, ЗША) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 жніўня 1933 года на хутары паблізу вёскі Латыгаль Пастаўскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). У 1946 годзе вывезены ў Польшчу. З 1976 года жыў у ЗША. У 1977 годзе пачаў душпастырскую службу, у 1978 годзе стаў на чале заснаванай ім Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай (Народнай) Царквы (БАП(Н)Ц) ва ўлонні Сусветнага Амерыканскага Патрыярхата. Пасля смерці брата Уладзіслава быў апостальскім адміністратарам, а затым узначаліў створаны тым Сусветны Амерыканскі Патрыярхат.

Удзельнік Першага з’езду беларусаў свету (Мінск, 1993), здзейсніў паездку па краіне. Выказваў упэўненасць, што дзяржава павінна быць зацікаўлена ў існаванні сваёй нацыянальнай царквы. Патрыярх Юры 10 гадоў запар прыязджаў на Беларусь. З яго ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле была заснаваная Беларуская аўтакефальная праваслаўная (народная) царква на Бацькаўшчыне, архіепіскапам якой стаў Юры (Рыжы). Акрамя рукапалажэння новых клірыкаў, архіепіскап Юры прымаў у сваю юрысдыкцыю святароў з Беларускага Экзархата, аднак гэта дзейнасць не атрымала прызнання.

У 2003 годзе напісаў і выдаў кнігу ўспамінаў і разважанняў «Мой крыж», ягоныя апавядані друкаваліся ў штогодніку «Беларус».

Памёр у ЗША 29 лістапада 2015 года[1][2].

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мой крыж. Успаміны і разважанніі / архіяпіскап Юры Рыжы. — Асінінг, 2003. — 103 с.
  1. nashaniva.by
  2. krynica.info(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2019. Праверана 20 жніўня 2019.
  • Слесарев, А. В. «Белорусская Автокефальная Православная (Народная) Церковь» / А. В. Слесарев // Минские Епархиальные Ведомости. — 2009. — № 2 (89). — С. 77-83.